2 лістапада футбалісты чэрвеньскага “Коласа” правялі ў Стамбуле першы матч прамежкавага раўнду Кубка рэгіёнаў УЕФА. Сапернікам быў турэцкі “Кайсеры”.
Гульня на стадыёне “Бейлербейі 75 Йыл”, размешчанага у прыбярэжнай зоне знакамітага праліву Басфор, напачатку праходзіла з тэрытарыяльнай перавагай гаспадароў поля. Але праз чвэрць гадзіны нашы футбалісты пачалі перахопліваць ініцыятыву. На 30-й хвіліне сустрэчы Сяргей Лізуноў адкрыў лік у матчы, а на 45-й Аляксандр Палішчук падвоіў перавагу “Коласа”.
Другі тайм наша каманда пачала актыўна, і ўжо на 52-й хвіліне Міхаіл Караткевіч забіў трэці мяч. У далейшым “Коласу” давялося шмат абараняцца, каб захаваць вароты Сяргея Сенюка сухімі. Хлопцы справіліся з гэтым паспяхова.
Дзякуючы перамозе з лікам 3:0, “Колас” пасля першага гульнявога дня ўзначальвае турнірную табліцу групы 3. Другі матч, з партугальскім “Лісабонам”, ён правядзе ў суботу, 5 лістапада. Гульня пачнецца ў 17 гадзін 30 хвілін.
Напярэдадні “Лісабон” саступіў фінскаму “Тамперэ” – 1:2.
Ігар АДАМОВІЧ. Стамбул, Турцыя.